***

Евгений Пешко
Паміж зорак, паміж хмар,
Ходзіць месячык кульгавы.
У карагоды за сабой
Ён агеньчыкі збірае.

Ліхтары святлом сваім
Усе дарогі захапілі
Паплылі ўслед за ім
Па шляхах аўтамабілі

Міргне вокам ён табе
Застракоча ціха ціха
Месяц цемру пераб’е
У адзіноце не пакіне.