Сакратауская цыкута

Анатоль Кудласевич
Сакратаўская цыкута.
Сумнавядомы рэжысёр Юры Азаронак (аўтар брыдкага і пошлага фільма "Нянавісць" або "Дзеці хлусні" у сярэдзіне дзевяностых на зладжаным мною дыспуце з сваім аднакурснікам Юрыем Аслюком, у праграме беларускага радыё "Адным вокам плачуць і смяюцца", на маю рэпліку, што лепшых заўжды зжырае натоўп, маўляў, укрыжавалі Хрыста, спалілі Джардана Бруна і Яна Гуса, афінская дэмакратыя прыгаварыла выбітнога грамадзяніна Афін Сакрата выпіць атруту, -- сказаў:
- Так, Сакрат выпіў цыкорый...
Я не стаў яго папраўляць тады, бо падумаў, што "разумнаму дастакова", або нават, калі чалавек проста агаварыўся, то з гэтага стала відавочна для адукаванага слухача, што за рэжысёр здымае тікія дакументальныя фільмы, якія служаць і выступаюць на баку набіраючай тады моцы тыраніі. Д'ябал пазнаецца ў дробязях, яго рожкі вытыркаюцца ў самых нечаканых месцах. Цікава, дзе цяпер той рэжысёр, аўтар мярзотнай дакументальнай стужкі, дзе патрыёты ставіліся на адну дошку с фашыстамі і каб падкрэсліць гэта рэжысёр выкарыстаў прамы лабавы мантаж, -- факельныя фашысцкія шэсці, і Дзяды з бел-чырвона-белымі сцягамі. Дзе цяпер той рэжысёр Юры Азаронак? Узляцеў, і ўпаў пад капыты Сатаны?
Бачыў, -- у метро ідзе рэклама цыкорыя… Вось і ўзгадаўся выпадак двадцацітрохгадоўвай даўніны.