Вясенняя вада

Вера Нагорная
(Трыялет)
Чыстая, вясёлая вада
З красавіцкім сонейкам у згодзе…
Зноў перада мной яна-
Чыстая, вясёлая вада.

Быццам дзве сяброўкі ў прыродзе-
Сонейка і чыстая вада.
Чыстая, вясёлая вада
З красавіцкім сонейкам у згодзе…