Знак

Виктор Шатило
             1

Як прыснiцца мне зорнасць, дарога,
Як нахлыне чуцця вастрыня -
Адлятае нямая знямога,
Беспрытульнасць ад шэрага дня;


             2

Хваравiтыя, цьмяныя вочы
Не турбуюць стамлёнай душы,
І анёл - чорнакрылы - ахвочы
Адплываць i жадае iмшы;


             3

Выракаецца Д у х мой зямнога,
І лагодзiць яго чысцiня.
І ачолiць тады вышыня, -
Пашанота ўздыму святога!..