Усе шляхi вядуць у неба

Юлия Ясень-Филипчик
Усе шляхі вядуць у неба.
Дарога канчаецца небам.
І блакітнай ракі пуцявіна
Ўліваецца ў неба.

Птушкі-ластаўкі ў паднябессі.
Так бы і чалавеку лётаць.
Але ні каханне, ні шчасце
Не даюць гэткіх крылаў.
Чаму?
Ну, такая насамрэч прырода.
Давай размалюем ластавак.
У светла-шэры, малочны, у цёмна-ружовы.

Навошта? Я не ведаю.
Мусіць, мне не хапіла кветак.

Давай руку
І пойдзем разам гэтым шляхам,
Што ў небе скончыцца аднойчы.
І калі будзе гора, горыч, слёзы,
Хвароба, сваркі, боль,
Усё адно тваёй рукі не кіну,
Не адпушчу цябе,
А ты мяне - не адпускай.
І будзем спадзявацца
Толькі радасць,
Любоў, натхненне,
Ласка, шчасце, вернасць,
Павага, ветласць, смех, пяшчота,
Цяпло, цяпло душы і свет
Суправаджаць нас будуць у дарозе.
І нашы ластаўкі,
Пафарбаваныя ў светла-шэры,
Малочны, у цёмна-ружы...

Цяпло рукі, цяпло душы.
Хадзем!
Усе шляхі вядуць у неба.

30 ліпеня 2017 г.