Акростих

Наталья Позднякова Юрченко
Ах, якое гучнае маўчанне! --
Льецца прамяністы россып літар:
Акрыляе сказ сваім гучаннем,

Бо сплятае словы ў яркі злітак.
О, майго народу казка-мова!
Голасна спяваюць тыя сэрцы,
У каго -- малітваю чарговай --
Шчасце адчуваецца, паверце!