***

Евгений Пешко
ненавіджу слова "магчыма",
ненавіджу слова "напэўна".
неўпэўненасць і нерашучасць -
нацыянальныя нашы праблемы.

нам так цяжка проста паверыць,
што без іншага штосьці мы зможам,
што ў бойцы вялікай мы пераможам
без старэйшага брата, суседа.

без дапамогі мы вымрэм,
без загадаў не пражывем
нават у самым балоце агідным
мы свае плюсы знайдзем.