Грубею...

Станислав Маевский
Грубею, грубею, грубею,
як скура на  сьсечаным дрэве,
як шклянка сівая з пахмелля,
як сталасці горкае зелле.
Грубеюць пяро і нататкі,
далонь ужо нагадвае пятку.
Грубею, як цацка ў бярвёнах,
ніколі не быць ужо зялёным.
Калі ж, у адпаведнасці з лёсам,
пакрочу сам- насам і босым,
мо дзесьці на светлай сцяжынцы
абмыюць мазолi дажджы мне,
а сонца прамень сарамлівы
аблашчыць. Я буду шчаслівы.
I з гэтай сцяжынкi не збочу.
Падасца мне след твой дзявочы,
амыты вячэрняй расою,
якi ачарсцвець не дазволiць.