Страна-Тюрьма

Олег Буйницкий
Краіна-Турма.

Ёсць на свеце краіна,
прыглядзісь, дык турма…
Будучыня – агідная…
І  Народу – няма…

Ёсць  насельніцтва,
і -  Чыноўнае панства.
Тут – ніхто не вяселіцца…
Можа толькі ад п’янства.

Тут прыбытку – толькі паесьці…
На кватэру сямейцы – няма.
А навошта Насельніцтва песьціць,
калі гэта краіна – Турма.

Ёсць прасторы пад пашні…
І лясы, і азёры, і рэчкі.
Толькі уласнасць гэта – ня наша…
І жывема мы тут – недарэчна.

Тут адзін – Самадзержац.
І – Халопы, астатні люд.
А будучыня, у халопаў – памершая…
І прысуд на усіх, а не суд.

Ёсць краіна на Свеце,
у якой аніякага свету няма…
І на што ж  тут надзеяцца,
калі  ўся краіна – Турма…
*+*
Ноччу  25 ліпеня, 
У Косаве, на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі.