25, 09, 2017 Продолжение истории

Светлая Две Тысячи 10
Малы ці зноў вялікі той пасыл, што маю на падзею я спасылку, якой змагу даверыць і жыццё, і нейкую вялікую надзею. Адну са шмат якіх як выбраць толькі... Намуляны мазоль ад варушэння звілін крохкіх ... Расперла галаву да жудасных памераў ... А ўсё жыву ...чакаю нейкіх зменаў. Размовы нечаканыя гудуць... Ці то народ абудзяць ...Ці то наадварот ... Прымусяць нас палегчы дзесь пад плотам, складземся штабелямі зноў, каб некаму ізноў аплотам стаць. Не скончана гісторыя краіны, не напалохаюць нашчадкаў і руіны...