Вочы у вочы

Надежда Петручук Филон
Вочы ў вочы, рука ў руцэ
І шчака да шчакі прыціснута.
А слязінка на той шчацэ
Замірае на вуснах ісцінай.

Нага ў ногу ідзем з табой
І трывала за рукі трымаемся
Успамінаю часта той дзень,
У які ў цябе закахалася.

Так і зараз: рука ў руцэ,
Вочы ў вочы глядзяць з іскрынкаю.
Пацалунак твой на шчацэ,
Застывае на вуснах слязінкаю.