Станiк твой не у стане расшпiлiць я...

Василь Гардзиенак
Станік твой не ў стане расшпіліць я,
Рукі зараз быццам не мае,
Толькі не магчыма супыніцца,
Мілая, ці дапаможаш мне?

Гэта насамрэч не так складана,
Ты смяешся з рук маіх тугіх,
Ну а мне здаецца што зарана
Дакранацца да грудзей тваіх.

Вось цяпер ужо зусім няёмка-
Месяц выплыў, каб паслухаць нас,
І яго прывабіла гаворка,
Сочыць за акном як лавелас.

Слухай дружа, замінаеш вельмі.
Ноч даўгая, потым прыхадзі.
У святле згараюць летуценні,
На яго лятуць як матылі.

Хмара прытуліла у журбоце...
На мяне пакрыўдзіўся? Даруй!
Нейкі час у цішы й адзіноце
Запазычыў ты з жыццёвых бур.

Аднаго імгнення будзе ўдосталь,
Дотыку у зорнае начы.
Лашчу я твае даўгія косы,
І табе сягоння не ўцячы...