Верасень знiк...

Леонтий Обринский
 Не заўважыў, як верасень хутка
 Развітаўся са мной ля дарогі.
 Ўжо на клёне чырвоная хустка
 Рассыпаецца лісцем пад ногі.

 Павуцінкі не ў вырай...кудысьці
 Адляцелі -- і спяць агароды.
 Плача восень -- і сыплецца лісце
 Ў прыпол задрамаўшай прыроды.

 Вецер мокрую хмару распора --
 Дождж забомкае ў лужах, дзе пустка...
 Як шкада, што на вогнішчы ўчора
 Дагарэла чырвоная хустка.

      
    30 верасня 2016г.  вВВ.