Урачам-кардыёлагам

Лариса Винникова 2
                (на беларускай мове)
Белы колер халатаў і пах карвалолу
Аслабляе нацягнутыя канаты нерваў сардэчнікаў.
Удзячныя хворыя сэрцы раўней пачынаюць біцца,
І выпраўляюцца змены на доўгіх ламаных стужках кардыяграм.
Моцныя рукі хірурга трымаюць скальпель.
І яны ж, пяшчотна-міласэрныя, –  сэрца ў сваіх далонях…

Цяжка працаваць медыкам без сучаснай разумнай тэхнікі,
Таму да яе трэба ставіцца беражліва.
Але без трапяткога сэрца ўрача-кардыёлага
Абысціся наогул немагчыма.
Беражыце, калі ласка, кардыёлагі, свае сэрцы
дзеля выратавання іншых.