У бацькоускай хаце

Леонтий Обринский
 Прахалодай вячэрняй дыхнула
 Да сядзібы з зялёных аблог.
 Прыпынуся, з дарогі, ля шула,
 Зраблю крок за бацькоўскі парог.

 Запалю, замест лямпы, лучыну,
 Хай пахучы закружыць дымок.
 Распрануся, трывогі пакіну
 І валізку пастаўлю ў куток.

 Пазашморгваю вокны фіранкай,
 Каб дапытлівы змрок не сачыў.
 За размовай, да самага ранку,
 З успамінамі буду ўначы.

 Чую, чую, як вецер саломай
 Шамаціць на замшэлай страсе.
 З гэтай песняй забытай, знаёмай
 Зноў дзяцінства прыходзіць ка мне.

 Але ж ціха і бедна ў хаце,
 Толькі цень ад нязбытных надзей...
 А на здымку шчаслівая маці
 Ў абкружэнні вясёлых дзяцей.

 Не пустэльная бацькава хата:
 Вось вяночак засохлай травы,
 За дубэльтам счарнелая вата
 І бяссмертнік чырвоны... жывы.

 Прытулюся да згорбленай печы,
 Дзе самотны ўчадзеў агонь --
 Холад прагна абдыме за плечы
 І сляза ўпадзе на далонь.

 Засмылела лучына, не свеціць.
 Успаміны, як след на расе...
 Дык чаму ўсё саломаю вецер
 Шамаціць на замшэлай страсе?..