Пажаданне

Феликс Кац
Беларусь, мая Радзіма!..

Беларусь, мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў…
Зелянее клін азімы
Пасярод тваіх снягоў,
Сонца свеціць, ды ня грэе,
Ленін курчыцца ад вей,
Ўсё яшчэ ляцяць яўрэі
Да ізраільскіх дзвярэй,
Час тужлівай каламуці
Накідаў вялікі стог –
Дзякуй Богу, у Беларусі
Лукашэнка перамог,
Шчасцем поўніцца хаціна,
Кожны шчасліў і здароў –
Беларусь – мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў!...

Пажаданне беларускаму народу

Народ беларускі, жадаю табе шчасця –
Беларусь – маці, Лукашэнка – бацька!..

Як рыба аб лёд!..

Захістала улада латвійскі народ –
Б’ецца  народ, як рыба аб лёд!..

Чыноўнік над людзьмі здзекаваецца!..

Чыноўнік над людзьмі здзекаваецца –
А сам -  бы сыр у масле качаецца!...


Ведае ён казну, як аблупленую казу!..

Чыноўнік зноў залез у дзяржаўную казну –
Ведае ён казну, як свае пяць пальцаў,
Як аблупленую казу!..

Рыга. Прыгарадная звалка.

Чайкі тысячамі з мора злятаюцца –
Сядзяць, гаманяць, наядаюцца.
Паблізу пуначка сядзіць, на чаяк
Глядзіць – чакае, калі чаячная
Гулянка кончыцца – ёй, гаротнай,
Есці таксама хочацца!..

На Родине

Взгорки вдоль дороги,
Леса, перелески –
До чего ж красиво,
Бог Ты мой небесный!
Вчера и сегодня
Родины коснулся –
Будто бы очнулся,
Будто бы проснулся –
Жизни захотелось
Радостной и новой –
Будто бы воды напился
Родниковой!..