Адзiнота...

Татьяна Борисова 11
Адзінота.
Самотная ціша.
Не чакаю цябе.
Не чакаю.
Ты-пачуццяў
выняты лішак.
Ты-пакута
майго адчаю.
Адгарэла табою
цела,
адбалелася
сэрца болем.
Я душою
адчуць хацела
тваё светлае:
"Я з табою."
Толькі ты
не пачуў жадання.
Некранутай
засталась ціша.
Я-адрынутае каханне.
Ты-пачуццяў
выняты лішак.