Я свой лёс...

Татьяна Борисова 11
Я свой лёс
незавершаны
ўсё вызначала
вершамі.
Дзе яны-першыя,
тыя з якімі
напоўніцу
сэрца сваё ірвала?
Мала было мне,
мала
шчасця,жыцця,
кахання.
Сёння ўсё забрала,
выкрала
чорным змрокам.
Сорам
не коле вока.
Але душа
нудзіцца.
Ёй бы ўсё
спраўдзіцца!