Спакой...

Татьяна Борисова 11
Спакой марознай цішыні,
павольна снег кладзецца.
Імкліва адыходзяць дні
і толькі застаецца
журба па тым,
што ўжо было,
было-як сон растала,
у нябыт адвечны адплыло
і ўспамінам стала.