Куточак iснасцi

Станислав Маевский
Падлогі пах матуляй мытай,
абразік светлы на сцяне.
А на душы так урачыста,
як быццам я ў райскім сне.
Праменьчык сонца палахлівы
на сшытак скочыўшы наўскос
даслаў мне ліст ці то ад ліпы,
ці то ад восеньскіх нябёс.
І не паспеў я азірнуцца,
каб светлы след удакладніць,
як гарызонт свой лоб нахмурыў
так што патыліца смыліць.
Ды толькі пах падлогі свежай,
бы ліпы клейкае пяро,
натхніў мяне на першы вершык
у куточку існасці ўсяго.