Хiстаюцца бярозы...

Юрий Боровицкий
***
Хістаюцца бярозы
Пад шэрым небам мокрым.
Цякуць дажджынкі-слёзы,
І дзьме, і дзьме халодным
Кастрычніка паветрам.

І неяк непрыкметна
Праходзіць мой кастрычнік.
І неяк мне нязвычна
Зноў клін у небе бачыць,
Што моўчкі адлятае,
Бо журавы не плачуць.

Ляцяць сабе павольна,
Нясуць кудысьці душы.
А дыхаецца – вольна…
Злятае ліст з ігрушы…

15. 10. 2017 г.