Я ведаю, ты будзеш сумаваць

Алёна Александрова 8
Я ведаю, ты будзеш сумаваць,
Калі саб'ецца подых нечакана.
Ты зразумееш: стала так складана
На ростанях каханне захаваць.

Я ведаю, ты будзеш сумаваць.
У хвіліны самых шчырых разважанняў,
Мо, дакранешся ты да адчуванняў,
Спрабуючы пяшчоту ратаваць.

Як шчасце ў падарунак атрымаць?
Страпанае ў спробах сэрца б'ецца
І рэхам у нашых лёсах аддаецца,
Усё нешта баючыся памяняць.

З памылкамі губляем пачуцце.
Учынкамі кіруе зноў сумленне.
Сабе рыхтуем шлях да адрачэння,
Дзе пад нагамі горычы  смецце.

Спрабую  ў вершы праўду перадаць.
І млею ад жадання дакрануцца.
Я не змагу сысці - не азірнуцца,
Бо ведаю:
Ты будзеш сумаваць...

03.09.2017

*****
Я знаю, ты будешь скучать,
Когда задохнешься от вдоха.
Поймешь, как отчаянно плохо
Жить в страхе любовь потерять.

Я знаю, ты будешь грустить.
И в искренности размышлений
Дотронешься до ощущений,
И нежность успеешь спасти.

Как счастье в подарок принять?
Измучено сердце, но бьется...
И эхом в судьбе отдается -
Не в силах ее поменять.

Так чувства теряюся скоро,
Где совесть сбивает колени.
И путь из сплошных отречений,
И горечь нам под ноги сором...

Как правду тебе рассказать?
Устало желанье - коснуться.
Останусь, чтоб не оглянуться...
Ведь знаю:
Ты будешь скучать ..