Развiтанне

Николай Карташевич
Адарваўся апошні лісток
Ад замёрзлага дрэва галіны.
На старэнькі звалілась масток
Гронка спелай чырвонай каліны.

Што стаіш над ракою, каліна?
У задуменні праходзяць гады.
Ты, нібыта, як тая дзяўчына,
У люстэрка глядзішся вады.

Толькі рэчка аднесла далёка
Тваё лісце ў казачны край,
Зноў не хутка вернецца спёка,
Што ж, да лета, каханка, бывай!

Хоча спаць, прытаілася рэчка,
Апусціўся белы туман.
Сплю і я, прылёгшы на печку,
Мне каліны чырвонай прысніцца дурман.