Кастрычнiк

Татьяна Борисова 11
Пасьля дажджу-
зімовае адхланьне.
І парушынкі
соллю на зямлі.
Марозьліва-пранізьлівае
раньне
бадзёрыць цела
стыласьцю крыві.
Апошні час
перад зімы сустрэчай.
Пад крокамі
ламаецца гальлё.
Лісьцё гарыць
і марыцца аб нечым,
смуткуецца па тым,
што ўжо было.