Восень

Николай Карташевич
Восень.У смутак вячэрнi,
У час паднябеснага плачу,
З дзённага ветру лiсцёвага,
Ноччу каханку я ўбачу.

Убачу яе пацалунак,
Як майскi мёд,засалоджаны,
Быццам бы мой паратунак,
Небам чароўна народжаны.

Носам хлюпае дождж,
З неба свой плач пралiвае,
Заўтра прыйдзе пагожае,
Сонцам-каханнем пазванае.

Я пацалункам пакрыю
Сонца-дажджлiвую ўсмешку.
Вусны ў абдымкi закрыю…
Так бы й праспаў усю вечнасць!