Я дашлю табе восень

Надежда Петручук Филон
Я дашлю табе восень звычайным паштовым канвертам.
Без дажджэй, без самоты, без гора і слёз, без смугі .
І няхай праляціць гэты ліст праз адлік кіламетраў,
А на дрэвах заззяюць кляновае фарбы сцягі.

Я дашлю табе пах ад зжаўцелага поля пшаніцы,
Разнаквецце лістоты і жменьку апошніх грыбоў.
Ты падумаеш, можа, што гэта табе толькі сніцца,
А пасля зачытаешся цеплай пяшчотаю слоў.

У акно зазірнеш – там убачыш ,як сонейка промні
Прывітанне з нябёсаў з любоўю прыслалі табе.
Хоць і сумна і холадна восенню будзе- ты помні,
Пройдзе ўсё, а на памяць пакінь вераснёускі  канверт.