I зноу

Яна Томашевич
І зноў я заснуць не змагла.
У галаве толькі ты-ты-ты!
Успаміны свае я зберагла,
Закаваўшы іх у свае чатыры куты.

І зноў за акном стала цёмна...
Быццам, нехта сонца нашае скраў.
Але ты ўсё ж застаўся маім промнем,
Які мне заўсёды шлях асвятляў.

І зноў сумую я за табою.
Але зусім не надакучала гэта.
Я цябе ў думках на ноч яшчэ раз пацалую.
Ведай: ты майго жыцця адзіная мэта.

Апошні раз скажу я "і зноў":
І зноў цябе ў марах я захаваю.
Мілы, ведаеш, гэта зусім не любоў.
Даражэнькі, цябе сапраўды я кахаю.



13\02\2016