Каханы

Яна Томашевич
Калі цябе згубіла я, каханы?
Як адпусціла я цябе?
Ты быў з нябёсаў мне пасланы,
Каб я магла прыйсці к табе.

Каб ты размаляваў жыццё маё,
Каб аднавіў маю любоў.
Ты распаліў, нібы галлё,
Вогнішча душы маёй.

Твой позір падымаў і з пылу,
А потым зноў туды ж і апусціў.
Твой голас надаваў шмат сілы,
Але цяпер мой розум і яго забыў.

У тваіх вачах танула нібы ў моры,
Па якому кожны дзень ты басанож хадзіў.
С табою я магла звярнуць усе горы!
Але мяне, як я цябе, ты не любіў.



22\04\2017