Кранаюць першыя марозы...

Юрий Боровицкий
***
Кранаюць першыя марозы
Раллю, траву, лісцё маліны.
Апошніх руж сівеюць слёзы,
І мерзнуць ніткі павуціны.

Усходзіць сонца, і сукенкі
Дрыжаць, трапечуць на асінах.
І дзве яліны – дзве паненкі,
У кажушках прывабна сініх.

І на апошнім сонцы грэюць
Бакі свае старыя хаты.
Рабін маністы ружавеюць,
І пад платамі жухнуць мяты…

Кранаюць першыя марозы
Жыццё, якое так квітнела!
Апошніх руж сівеюць слёзы,
І ўсё нібыта… анямела…

24. 10. 2017 г.