Твой шэры твар

Феликс Аксёнцев
Мы стрэнемся зноў - як не дзiва.
Ты спытаеш мяне: "ну як жывеш?"

Пэўна, будзе часцей бiцца сэрца,
Быццам кожны з нас той, кiм быў раней.

На дне маiх вачэй,
Па-за смугой,
Твой шэры твар.
Быццам бы вакно ў iншы сьвет,
Быццам бы вакно ў iншы сьвет.

Я дашлю табе лiст на Каляды,
Я ня буду чакаць на твой адказ.

На дне маiх вачэй,
Па-за смугой,
Твой шэры твар.
Быццам бы вакно ў iншы сьвет,
Быццам бы вакно ў iншы сьвет.

1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.