Снег растау, i зноу зажураны...

Юрий Боровицкий
***
Снег растаў, і зноў зажураны
На бярозе мокне ліст.
І глядзіць вачамі хмурнымі
Клён, як стомлены артыст.

А навокал, па-над пожнямі,
На абшарах дождж імжыць.
Сум над познімі, апошнімі
Кветкамі смугой вісіць.

Ну, а дробны дожджык сеецца.
Даляціць, не даляціць
Да рукі маёй?.. Сагрэецца…
І у вершы будзе жыць.

27. 10. 2017 г.