Пять текстов из книжицы журавiны з пеплу

Олег Стёртый
Алег Сцёрты

ЖУРАВІНЫ З ПЕПЛУ

Менск, 2002

ПОЗІРК,
ці Прыбыццё цягніка

Ці курыць на халастым цягнік?
Ці пар з-пад колаў? Зырк  –
капялюш, парасон, кабеты,
кацялок,  палка, паэты...
Як у кіно ўсё. Ды гэта...
«Цягнік з Неапаля не прыйдзе!»
Вось дык аб’ява! Куды ісці?
Чакаў, ды пры парадзе.
Пайшоў, піва па барадзе.
Не зайсці ў цягнік, не выйсці.
Мо заблытаўся коламі дзесьці
ў стужцы Мёбіуса? Але дзе?
Ды куды ісці?
Куды? Дзе тое, дзе?!
«У, чэрці, нехрысці!»
Восень. Падае лісце...
Позірк ляціць кудысьці...
(...Па дзяржаве, стаўпам, грамадзе...)
У галаве зарослай
нараджаецца рознае, –
дзіцячазаразнае, дарослае.
У транспарт не зайсці.
Словы ляцяць кудысьці...
«А пайшоў!» «На матч?!»
(Прабач, чытач!)
У твар  – тырк.
«У, цырк!»
Наслухаешся ўсялякага.
І хто толькі не вякае!..
.
.
.

Гэта ня ўсё...

Гэта ня ўсё, што жадаеш сказаць
там ля ракі: «Прыдарожная гладзь...»
Падае лісце... «Вунь, бачыш, той мыс...
Успомні, ў дзяцінстве, – салдацікам уніз!..»

Гэта ня ўсё, што жадаеш сказаць... «Ці
абмялела...» Бярозка, як маці,
галінкаю: «Я ж вам!» Там бераг круты...
«Да... Быў калісьці... А зараз, – кусты...»

Гэта ня ўсё, што жадаеш сказаць:
«Клюнула! Бачыш? Мо гэта сцер... лядзь?!»
«Шынарусалка!» «А можа, бычок?!»
Што ж ты ўюном? Не маўчы, чарвячок!

Гэта ня ўсё, што жадаеш сказаць:
«Вымерла рэчка, – яе памінаць?!»
«Ну, ўздрогнулі!» Шкляначкі раз, два, тры... пяць...
«Эх, чыстай вадзіцы б, мазутапятлядзь!»

«Гэта і ўсё, што жадаў ты казаць??!»
.
.
.

Суддзя крумкач і варона

– Крала ў Клары каралы?
– Крум... Калі? Калі-нікалі!
– А кларнет?
– Накрум? Накар!
– А Карла ў Клары?
– Ка-ра! Ка-ра! Ка-ра...
.
.
.
.
Ведаеце?!

ці ведаеце
авось яны ведалі
у лапцях хадзілі

і што дзіўна
ведалі мову дзядоў
сваю мову
.
.
.

Анаграмма

Паны, чыны... Зарыў Вiй жупел              айчыны, «Журавiны з пеплу»...