Пушыстая мяцелiца...

Юрий Боровицкий
***
Пушыстая мяцеліца
Ў апошні дзень кастрычніка
Над садам маім сцелецца –
Празрыстая, нязвычная.

Над садам маім пеніцца,
Ляціць на вокны кветкамі
Свавольная мяцеліца –
Над голымі палеткамі.

Мне верыцца й не верыцца
У хараство нязвычнае:
У белую мяцеліцу
Напрыканцы кастрычніка.

31. 10. 2017 г.