08, 11, 2017

Светлая Две Тысячи 10
і не хачу, а трэба, мабыць, вярнуцца ў рэчаіснасць...Гідкая, а вабіць... Сурпрызамі і згадкамі пра нешта, хоць па жыццю для некага ты пешка. Згуляць у паддаўкі ў каторы раз, дзе сам - на- сам ты тут кароль ці падзішах. Люстэрка мо схаваць, хоць ненадоўга, успомніць што рабіў калісь Міндоўг... і аб'яднацца, каб спяваць сабе асанну ...Вось толькі дзеля гэтага ...вазьму і з ложку ўстану ...