Дождж панадзiуся ля хаты...

Леонтий Обринский
Дождж панадзіўся ля хаты
Пэцкаць кроплямі траву.
Спрытны вецер, зухаваты
Патурае ўслед яму:

То памацае за плотам
Бляклы кусцік крапівы,
Ці скуголіць разам з дротам,
Ці галопам -- за хлявы.

А то ў садзе задубелым
Хукне ціха на кусты --
Лісце, лісце паляцела
Дагары на дол пусты!

Навярэдзіў вецер рукі.
Пнецца (дзьмухае наўгад),
З перапуду, з рэштай мукі,
Зацярушыць лісцем сад.

Дождж папырскаў каля хаты...
Вецер змогся, не гудзе.
А зіма? Зіма зацята
Завіруху прывядзе.