Памажы

Феликс Аксёнцев
Памажы (Беларуская малiтва)

Абудзi нас,
Калi пачнецца жыцьцё -
Каб не казаць лухты,
Не размаўляць пра цябе.
Памажы нам
Ня страцiць срэбра твайго назаўжды,
Ды не кранацца льду,
Ды не забрудзiць вады.

Ды хто абудзiць цябе?
Ды хто паможа табе?

Ты даруй тым,
Хто дараваў нам заўжды,
Тым хто згубiў сябе -
Нас ратаваў ад бяды.
Ты падаруй нам
Праменнi сонца ды кроплi дажджу,
Спакойны зорны сьвет -
Ды чысцiню нашым снам.

Ды хто даруе табе?
Хто падаруе табе?

Накiруй нас
Скрозь мiльёны кватэр,
Скрозь мiльёны слоў,
Скрозь мiльёны вачэй.
Ты накiруй нас
Туды, дзе слёзы каханых жанчын,
Туды, дзе дом бацькоў,
Дзе пачынаецца час.

Хто накiруе цябе?
Хто накiруе цябе?

Ды хто абудзiць цябе?
Ды хто паможа табе?
Ды хто даруе табе?
Хто падаруе табе?

1990, LP/CD 'Краіна Доўгай Белай Хмары', тэкст песні. Музыка - Слава Корань