Пра каханне

Вершы
"Пра каханне"

Недарэчнае нараканне
Не разбурыць пачуццяў сплаў.
Не казаў  табе пра каханне,
Проста сэрца сваё аддаў.
Мы былi тады маладымi,
Па жыццi iдучы ўдвая.
Лёс дарэмна пытанне ўзнiме:
Ты цяпер назаўжды мая!
22.11.2017