Лiстапад

Сержук Сыс
Сёння тут пануе пустэча.
Мой сусвет сум трушчыць ізноў.
Раскаціліся сны… Дарэчы –
Я Цябе пазычала і ў сноў.
 
Сны віруюць па гэты бок Леты.
Я прачнуся ды хутка пайду —
Бо — ня ведаючы — ведаю, дзе Ты,
Ці на шчасце, ці на бяду.
 
Ты вярніся. Па гэты бок ночы
Закалыхвае мару страх.
Ты схавай яго, як захочаш–
Я растану ў Тваіх руках.
 
А растаўшы, напэўна, знікну.
Я ж – ня з тых, хто ёсць насамрэч.
Ты ніколі так жыць не прывыкнеш.
Я ўцяку ў недасяжнае прэч…
© ОР. (З украінскай)