08, 12, 2017 Спичики

Светлая Две Тысячи 10
На белы свет выводзіць бздуру досвед. На асабістай скуры яе след. Гарыць апёкамі заўсёды свежымі, як толькі ўцяміш, што папаўся ў яе сетку. Ці вырвешся, гісторыя адкажа. Там мы ўсе. І згубы. І скарбы

Ты як бы не пры справах... Няма цябе ні злева і ні справа. І пасяродку не відаць нікому. Сам па сабе. Нібы інкогніта. Калі дзе што , дык ты на месцы. Як пан дробнапамесны піхаеш сваё Я, як быццам маеш права. Свае тут меркаванні выстаўляць трацейскі бы суддзя. І хто цябе такім прызначыў, спадар?