Цуд

Дарья Дорошко
Зорачкі-зярняткі прараслі ў нябёсах
І Птушыным шляхам расквітнелі ў цемры.
Срэбраным вяночкам патанулі ў росах
І ўпляліся ў косы Любы, Надзі, Веры...

Казачнае проса, зорачкі-зярняткі
Светлых сноў Любові, Веры і Надзеі,
Хтосьці сонны сее ды пячэ аладкі,
Каб пачаўся ранак з добрае падзеі.