С вых валасо дадавал хв л ны

Евгений Пешко
Сівых валасоў дадавалі хвіліны,
Сівых валасоў дадавалі развагі,
У сэрцы каханне змянялі адлігі
Праклёны, крыўды ды здрады.

У час ліхалеццаў і войнаў сусветных
Знаходзілась шчырасць і вера
А з поспехам поруч, ключамі ад гэтага света,
Ішло адзіноцва ў якім усё мярцвела.

Хоць будзь чалавекам ты моцным, хоць слабым
Табе немагчыма ўсе прадлічыць
І тое што простым сёння з'яўлялась
Заўтра тваё, можа складаным зрабіць