Настрой

Дарья Дорошко
Скуголіць вецер, сівы і змрочны.
Скавыча, вые на ўскрайку ночы.
Блукае зданню, віхурыць, сыпле.
Дурны, самотны, зусім асіплы.
Такі нярвовы, амаль шалёны!
Халодны вецер, на смак салёны...