Беларусь

Галина Гончар-Юревич
Беларусь – мая Радзіма,
Куточак сэрцу дарагі,
Ты для мяне адна адзіна,
Квітнеюць ў жыце васількі.
Рамонка белыя пялесткі
Калыша ветрык веснавы.
Твае мястэчкі, села, вескі,
Крынічкі срэбранай вады.
Разлівы рэк, блакіт азераў,
Бярозак беластвольны гай,
Песнь жаваронка па - над полем
І сіні - сіні небакрай.
Жыві з дабром, мая старонка,
З падзякай, з верай, дабрыней.
Звон калакольны будзе звонкім,
А неба - мірным над табой!