Крамнiчнае

Бенедиктович Галина
Калі з мэйнстрыму выпасці ды пайсці
У краму, каб якуюсьці рэч знайсці,
Са спадзяваннем хутка ўзяць кошык -
ды скончыць пошук,

Тады паміж нібы непустых паліц
Ты знойдзеш шмат думак ды таямніц,
І ўсе яны сыдуцца ў адной кропцы:
дзяўчаты, хлопцы,

Ці не адкажаце вы на пытанне мне,
Як у нашай казачнай краіне
На ўсю паліцу рассыпаць нібы з рога
магчыма... нічога?