Над маёй Радзимай - белыя буслы

Людмила Воронова Супрун
Над маёй Радзімай -
Белыя буслы
З квеценню чаромшын
Кружацца з вясны…
Рамантуюць гнёзды,
Кормяць птушанят -
Так вось усе вёсны,
Многа год падрад.

Гоні і палеткі,
Навець даўніны.
Вы нямыя сведкі
Міру і вайны.
Адляцяць у вырай
Увосень журавы,
Гуслямі ды лірай
Гай гудзе жывы.

Промні распускае
Сонца над ракой.
Да цябе, мой краю,
Не дастаць рукой.
Толькі сэрцам хіба
Прытулюся я
Да знямелай скібы,
Што завуць зямля.