М. Ю. Лермонтов. Прысвячэнне

Виктор Шатило
Табе я некалi шаптаў
Душы ўзрушанай усе мары;
Я бедны быў - ты не прагнаў,
Ты не спаслаў цiшком мне кары.

Ты з лёсам памiрыў мяне,
З уладай няўтаймаванай жарсцi;
Так ажывiў; на шчасце мне,
Iзноў людзей мой позiрк лашчыць.

Натхненне па маёй жальбе
Святой гары святлом сыходзiць.
Ды ведай: належыць табе
Вянец яго, што скарбам носяць!..



(1814~1841)