Разам

Владислав Буракевич
Дакранісь да мяне, далучыся…
Не ўспрымай мае словы за пыл,
Што ўздымаецца ў дальнія высі
Ў тых краях, дзе калісьці я жыў.

Падыйдзі да мяне, ды застанься
Назаўседы братэрскім, маім.
Толькі здуру ўжо не вяртайся
Да таго, хто быў панам тваім.

Прыхілісь да мяне, ды паслухай,
Як узбуджана сэрца крывёй,
Ад чаго захапілася стукам?
Мабыць, у пошуках волі сваёй.

Падтрымай жа мяне, ды разам
Вернем славу ўчынкам былым.
Не кажу я табе, што адразу,
Але станеш
                Свабодным! 
                Жывым!