Плывуць аблокi сакавiцкiя...

Юрий Боровицкий
***
Плывуць аблокі сакавіцкія.
Як сны ружовыя, лятуць.
Здаецца, што бярозкі нізкія
Паміж асін ужо цвітуць.

Нібыта зелень прабіваецца
На фоне жоўтых тых асін,
І зрэдку сонейка ўсміхаецца
Вачамі маладой вясны.

Плывуць аблокі з пажаданнямі
Пяшчотнай сонечнай пары
Над падмарожанымі раннямі,
Над сінім лесам на гары.

15. 03. 2018 г.