Мая муза

Станислав Шастак
Цi  то муза мая заблудзiла
Цi згубiў недзе крылы Пегас
Да душы яна  сцежку згубіла
I зацiх ёю  выснены сказ.

Можа гэта вясеннi  ўпадак
Цi, як кажуць, авiтамiноз
Многа маецца розных здагадак
Многа думаў аб тым усур'ёз.

Для маўчання прычын вельмi многа,
Спiсаць можна папер аркушы
А прычынаю мабыць дарога
Да маўклівай ды роднай душы!

Без яе будзе сэрцу самотна,
Без яе i вясна не вясна,
З ёй жа стукае сэрца ахвотна
Бо жыццё i пачуццi - яна!

Не пяе салввей у адзiноце,
На радзiму ляцiць малы птах.
У размове праходзiць кароцей
Нават самы нямераны шлях!

Мая муза - з сябрамi размова.
Легкакрылы Пегас - iнтэрнэт.
Дзякуй вам за матуліна слова,
Памагло напісаць што санэт!