Пад абрыкосам снег растау...

Юрий Боровицкий
***
Пад абрыкосам снег растаў.
Вясне разнасцежана сцежка.
Іду па ёй, ды каб жа знаў,
Што гэта не зімы насмешка.

Іду далей, раўчук цячэ,
Ды так павольна, так нясмела.
Хаця здаецца, што пячэ
Мне сонца твар і снегу – цела.

Іду па сцежцы, слізгане
Нага раптоўна на пад’ёме.
Баюся, што міне мяне
Вясна, бы нехта незнаёмы.

19. 03. 2018 г.